Ніва № 03 (3166), 15 студзеня 2017 г.

Сіп не бяздзейнічае

Міраслаў ГРЫКА

У Беларусі выявілі новае радовішча нафты, якое ацэньваецца ў 1,7 млн. тон. Гэтага недастаткова, каб абвясціць дзяржаву другім Кувейтам. З іншага боку, гэта падстава для задавальнення. Расійскі сіп ніяк не адпусціў бы такога прагнага кавалка. Але майце на ўвазе, што гэты птах ненажэрны. Ахвотна глынуў бы ўсю Беларусь, але ў адзін раз не зможа. Амаль не задавіўся значна меншымі Крымам і Данбасам, хаця не выпускае іх з дзюбы, хаця ніяк не можа каўтануць. Украіна яшчэ не ўмерла, і больш за тое, яна памаленьку набірае сілу. Сіп, як сцярвятнік, корміцца мярцвячынай. Да таго часу, пакуль яго ахвяра дае рады адмахнуцца, сваю дзюбу трымае ад яе далей. Але ніколі не даруе. Скубне тут, драпане там — ён цярплівы — і бывае, што давядзе сваю ахвяру да знямогі. І тады пачынаецца жратва... Неабавязкова на трупе.

Эканамічны і палітычны ціск Расіі на Беларусь актыўна ўзрастае і зусім нагадвае стратэгію сіпа. Знамянальнае выказванне дарадцы прэзідэнта Пуціна, былога генерала расійскай разведкі Леаніда Рашэтнікава, які відавочна адмаўляе ў публічных заявах, самабытнасць мовы і беларускага народа, намякаючы таксама пра тое, што беларускія ўлады вядуць завельмі незалежную палітыку. Беларусі гэта не забівае, але паступова аслабляе. За яго словамі стаяць факты. Колькасць расійскалюбных асацыяцый у Беларусі паціху спансараваных Крамлём расце трывожнымі тэмпамі. Іх дыяпазон шырокі, ад Беларускага грамадскага аб’яднання «Русь», (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF