Ніва № 03 (3166), 15 студзеня 2017 г.

Ні «Добры дзень», ні «З Новым годам»...

Віктар САЗОНАЎ

Як гаварылі вядомыя палкаводцы, вынік бою залежыць не столькі ад якасці зброі і колькасці жаўнераў, колькі ад баявога духу тых, хто выйдзе на поле бітвы. Думаю, што гэты баявы дух, або проста чалавечы настрой, уплывае на сітуацыю не толькі ў ваенных умовах, але і ў паўсядзённым, мірным, ці адносна мірным жыцці.

Калі людзі вясёлыя, жыццярадасныя, упэўненыя ў будучыні, то і ўладзе ўтульна ў сваіх крэслах. Баяцца няма чаго. Ну а калі наадварот, то хіба прычыны для неспакою ўсё ж ёсць. Прынамсі зараз самы час пра гэта падумаць. Больш прыгнечанага настрою перад святкаваннем Новага года, якое я назіраў зараз, я яшчэ не бачыў за ўсё сваё жыццё.

Новы год для жыхароў постсавецкіх краін свята асаблівае. Адно з галоўных, якое ў нас, у Беларусі, неадрыўна звязанае з Калядамі. Новы год акурат прыпадае паміж каталіцкімі і праваслаўнымі Калядамі і шанаваўся прадстаўнікамі ўсіх канфесій, і нават грамадзянамі далёкімі ад рэлігіі. Людзі заўсёды рыхтаваліся да яго заранёў і святочны настрой адчуваўся ўжо за месяц. Ну а перад самым Новым годам нават віталіся словамі: «З Новым годам!!!». А ў адказ чулі: «З новым шчасцем!».

Што гэта за новае шчасце ніхто асабліва не ведаў, але сэнс не ў гэтым. Людзі проста хацелі верыць у лепшае, і многія нават верылі. І сваёй радасцю і добразычлівасцю спяшаліся падзяліцца з іншымі. У крамах, на вуліцы, у пад’ездах, на святочных мерапрыемствах, на працоўным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF