Ніва № 03 (3166), 15 студзеня 2017 г.

Ячна патрабуе падтрымкі

Уршуля ШУБЗДА

Чалавечы свет гэта месцы — дом, месца працы, храм, могілкі... Месцы ствараем для іншых, не толькі для сябе. Менавіта царква ў Ячне, дзякуючы прыхаджанам, якія клапоцяцца пра яе, даглядаюць, надае гэтаму месцу тоеснасць. Таму сёння так важнай мэтай для Ячанскага прыхода з’яўляецца аднаўленне купала храма. Той працякае, руйнуецца яшчэ больш не толькі звонку, але і ўнутры. Для невялікай колькасці прыхаджан гэта велізарны кошт. Адным са спосабаў збору грошай з’яўляюцца дабрачынныя мерапрыемствы, ладжаныя настаяцелем айцом Пятром Ганчаруком і вернікамі. Кожны можа падтрымаць парафію — частку нашай супольнасці.

Ячна — вёска на Сакольшчыне. Хаця невялікая і аддаленая ад большых гарадоў, ніколі не была забытая беларускімі дзеячамі. Гэта сведчыць аб тым, што самі жыхары патрабавалі не толькі праз царкву, але і праз сваю мову і культуру, адстойваць сваю тоеснасць. Першы рэдактар «Нівы» Георгій Валкавыцкі прысвяціў той вёсачцы старонкі ў сваёй кніжцы «Віры». Сам быў там частым госцем, таксама як і іншыя журналісты тыднёвіка. Відавочна жыхары адчуваюць гэтую сувязь і сёння ў многіх хатах чытаюць «Ніву».

Святой памяці айцец Рыгор Сасна ў сваёй кніжцы «Święte miejsca i cudowny ikony» піша, што першыя звесткі пра ячанскую царкву паходзяць з ХVI стагоддзя: «W czasie pomiary włócznej za panowania królowej Bony wymieniono Jaczno z cerkwią (1540 r. wspomniany pop zasidrański)».

Да старой, драўлянай царквы людзі былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF