Ніва № 02 (3165), 8 студзеня 2017 г.

У палескай глыбінцы (68)

Ганна КАНДРАЦЮК

Каб замовіць хваробу ад ветру, трэба вымавіць назоў якраз таго ветру, які яе спрычыніў. На Палессі ведаюць 12 відаў вятроў. Сярод іх найбольш вядомыя сайчук, штэмпер, муры, гыры...

На Заходнім Палессі, як адзначае філолаг Віктар Майсеенка, разрозніваюць „вецер” і „ветраніцу”. Якая паміж імі розніца? Накліканыя ветрам хваробы можна вылечыць, ветраніцай — не. Вецер звычайна лечаць на замоўленую ваду, якой абмываюць, а пасля пояць хворага. Ваду для замовы неабходна набіраць перад усходам сонца з трох крыніц. Раней хадзілі па ваду да трох суседніх сёл. Як прынцып, у такіх месцах павінны быць цэрквы. Апошняя задача здавалася немагчымай, паколькі за савецкім часам у палескіх вёсках былі ўзарваны або знішчаны амаль усе цэрквы. У Вэтлах узарвалі царкву ў мірныя шасцідзясятыя ХХ стагоддзя, а на тым месцы паставілі бальніцу.

Баба Маша, 83гадовая пенсіянерка, трыццаць шэсць гадоў працавала там санітаркай. За ўсе гады наглядзелася як моц народнай медыцыны дапаўняла прафесійнае лекаванне. За дапамогай да шаптух, якіх тут ласкава называюць „бабкамі”, хадзілі не толькі простыя, неадукаваныя сяляне. Самі лекары ў безнадзейных выпадках цішком адсылалі пацыентаў да шаптухі. Або, як у выпадку працяглых родаў, клікалі бабку ў паліклініку, каб згаварыла малітвы.

— Бо ж усе ведалі, што калі не дапаможа, то не пашкодзіць, — кажа старажылка.

Сёння аўтарытэт народнай лекаркі бясспрэчны. Вялікая частка пацыентаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF