Ніва № 02 (3165), 8 студзеня 2017 г.

Фінансаванне беларускіх культурных арганізацый на Падляшшы істотна скарочана

Зміцер КОСЦІН, Беларускае Радыё Рацыя

Польшча на адну траціну зменшыла фінансаванне нацыянальных і этнічных меншасцей. Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі агучыла вынікі конкурсу для няўрадавых арганізацый на 2017 год, і па выніках многія культурныя мерапрыемствы беларусаў у Польшчы апынуліся пад пагрозай правядзення.

Напрыканцы мінулага года на пасяджэнні Супольнай камісіі польскага ўрада і нацыянальных меншасцей быў прыняты праграмны дакумент, паводле якога Польшча ў 2017 годзе прызначыць столькі ж грошай на падтрымку меншасцей, як і ў 2016 годзе.

— Замест абяцаных 16 мільёнаў злотых меншасці атрымалі, насуперак пастановам камісіі, каля 10 мільёнаў зл., — кажа сябра камісіі, старшыня Беларускага грамадскакультурнага таварыства Янка Сычэўскі. — Міністэрства вырашыла такім чынам, каб зусім не браць пад увагу таго, што прадугледжвала пастанова супольнай камісіі ўрада і нацыянальных меншасцей. Мы проста паралізаваныя. Мы 21 снежня былі на пасяджэнні Супольнай камісіі і гаварылі аб гэтым усім намесніку міністра і прадстаўнікам дэпартамента. Яны прамога адказу не мелі. Тым больш шокавая была сітуацыя, бо побач камісіі існуе кансультатыўнадарадчая структура — гэта спецыялісты, прадстаўнікі розных нацыянальных меншасцей, якія заўсёды выказваюць свае меркаванні і пры дапамозе іх міністэрства бярэ пад увагу праекты, робіць селекцыі, класіфікацыі ўсяго і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF