Ніва № 02 (3165), 8 студзеня 2017 г.

Супрасльскі манастыр на старонках кнігі Мікалая Улашчыка

Сяргей ЧЫГРЫН

У 2016 годзе ў мінскім выдавецтве „Лімарыус” выйшла выдатная кніга ўспамінаў і лістоў вядомага беларускага гісторыка Мікалая Улашчыка „Даць народу гісторыю”. Кнігу склалі беларускія гісторыкі літаратуры Аляксей Каўка і Міхась Скобла.

Мікалай Улашчык (1906-1986) быў даследчыкам беларускіх летапісаў. Усё жыццё ён займаўся вывучэннем нашай айчыннай гісторыі, але пры жыцці ў Беларусі не выдаў ніводнай сваёй кнігі. Парадокс лёсу — адзін з найлепшых беларускіх гісторыкаў аказаўся на Бацькаўшчыне незапатрабаваным. Тым не менш, тое, што Мікалай Улашчык напісаў, прыйшоў час апублікаваць, аддаць на суд чытачоў.

У кнізе „Даць народу гісторыю” на 560 старонках змешчаны ўспаміны аўтара, лісты яго і да яго, з пачутага і запісанага Улашчыкам, паказанні арыштаванага Мікалая Улашчыка падчас следства па справе „Саюза вызвалення Беларусі”, выпіскі з пратакола Калегіі АДПУ і г.д.

Сярод усіх матэрыялаў на старонках кнігі прыгадваецца і Дабравешчанскі праваслаўны манастыр у Супраслі на Падляшшы. Цяпер ён знаходзіцца ў юрысдыкцыі Польскае аўтакефальнае праваслаўнае царквы. У свой час манастыр быў адным з цэнтраў старабеларускага праваслаўя і пісьменства. Згадак у кнізе не так і шмат, але яны даволі цікавыя і на іх могуць звярнуць увагу тыя, хто займаецца даследаваннем манастыра ў Супраслі.

У раздзеле кнігі „Казаў Улашчык: з пачутага і запісанага”, што пры жыцці запісаў ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF