Ніва № 02 (3165), 8 студзеня 2017 г.

Яўрэйскія ўспаміны са ссылкі ў Сібір

Міхал МІНЦЭВІЧ

У чэрвені 1941 года саветы вывезлі з Орлі ў Сібір пяць сем’яў, у тым ліку яўрэйскую сям’ю Вайштынаў — уладальнікаў зямельнага маёнтка і кафлянага завода. Трапілі на поўнач Казахстана, затым удалося перасяліцца ва Украіну, а пасля вайны апынуліся ў Ніжняй Сілезіі, адкуль эмігравалі ў Ізраіль, у Хайфу.

Сара Аўні з роду Вайштынаў была апошняй жывучай яўрэйкай, якая выводзілася з Орлі. Да вайны разам з сястрой Любай вучылася ў гімназіі Друскіна ў Беластоку. Іх бацька з ягоным братам завяршылі штудыі ў Пецярбургу і пазней заснавалі кафляны завод. Орля змянілася з сельскай мясцовасці ў прамысловую, дзе палова яе жыхароў жыла з працы ў кафлярні.

Шэсць гадоў таму Марк Хмялеўскі, солтыс Орлі і грамадскі дзеяч, разам з кінааператарам Радаславам Гембічам наведалі Сару Аўні ў Ізраілі. Вынікам паездкі з’яўляецца шматгадзінны мультымедыйны запіс успамінаў Сары Аўні.

* * *

Маё дзяцінства прайшло ў Беластоку і Орлі, але цяпер, на старыя гады, вяртаюся ўспамінамі больш у Орлю чым у Беласток, думаю пра яе і тужу па ёй. Мабыць таму, што я вельмі захаплялася прыродай і любіла наведваць Орлю, калі пачынаў цвісці бэз і паланіла акацыя. Быў вялікі прыгожы сад, столькі там было закуткаў, дзе можна было схавацца і пагуляць. І гэта ў адзін дзень прапала быццам мыльны пузыр.

Мой бацька быў адным з чацвёркі братоў, якія былі ўласнікамі кафлярні і зямельнага маёнтка. Памятаю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF