Ніва № 02 (3165), 8 студзеня 2017 г.

Нацыянальная тоеснасць моладзі з двухмоўных беларускіх сем’яў

Аляксей МАРОЗ

Пытаннем нацыянальнай тоеснасці моладзі з беларускіх сем’яў на Гайнаўшчыне, якая выхоўваецца ў двухмоўным асяроддзі, займалася доктар гуманітарных навук ВармінскаМазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне Аліцыя СегеньМатыевіч, выпускніца Гайнаўскага белліцэя ў 1995 годзе. Сустрэчу з даследчыцай пад лозунгам «Двухмоўнасць — праклён, ці багацце?» у рамках праекта «Кірыліцай пісанае» арганізавала 23 снежня ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы музейная бібліятэкарка Анджаліна Масальская і заадно настаўніца беларускай мовы ў Школьнапрадшкольным комплексе ў Белавежы.

Пра госцю сустрэчы Аліцыю СегеньМатыевіч распавяла вядучая спатканне Анджаліна Масальская. Аліцыя СегеньМатыевіч — выпускніца Гайнаўскага белліцэя і педагагічнага аддзялення Педагагічнай вышэйшай школы ў Ольштыне. Магістарскую працу напісала на тэму «Школьніцтва для беларускай нацыянальнай меншасці на прыкладзе Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы — генезіс і развіццё». У 2005 годзе стала яна доктарам гуманітарных навук ВармінскаМазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне, напісаўшы доктарскую дысертацыю на тэму «Пачуццё нацыянальнай тоеснасці моладзі беларускага паходжання, пражываючай на паграніччы ўсходняй Польшчы. Перспектыва міжкультурнай адукацыі». Аліцыя СегеньМатыевіч — аўтар 70 навуковых артыкулаў, апублікаваных у Польшчы, Беларусі, Чэхіі, Расіі і Балгарыі, аўтар, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF