Ніва № 02 (3165), 8 студзеня 2017 г.

Каб ніхто не дзяўбаўся!

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

2016 год быў цяжкім для Беларусі і для яе насельнікаў. Кажуць, што высакосныя гады ўсе такія, надзвычай напружаныя і стратныя. Іншыя ж кажуць, што зараз лёгкіх гадоў не будзе зусім, такі свет, што ўсё пагаршаецца, марнее, валіцца і дэградуе. Маўляў, жыццё цяпер складаецца з чорных і белых палос. Чорная паласа — гэта калі ўсё кепска, а белая — калі няма нічога добрага. Прыродзе чалавека, аднак, уласціва рыхтавацца да горшага, але верыць у лепшае. Новы год — новыя надзеі, планы і разлікі.

Адышоўшы год мала парадаваў нас у грамадскапалітычным плане. Зноў чарговыя фальшывыя выбары, зноў абяцанкіцацанкі заробку 500 долараў для насельніцтва, зноў велізарныя штрафы грамадскім актывістам за нацыянальную сімволіку і памяць, зноў няўхільнае павышэнне коштаў літаральна на ўсё. Зноў у абвешчаны „год культуры” з боку дзяржавы было мінімум беларускай культуры і беларускай мовы. Хоць нейкі маленькі пазітыўны зрух у гэтым кірунку ўсё ж адзначым. „Парадавала” дзяржава РБ сваіх грамадзян пад новы год і „лістамі шчасця” пра нібыта дармаедства ад падатковай інспекцыі. Асабліва старанна вылічвалі тых, хто фактычна жыве і працуе, альбо вучыцца за мяжой. Разлік тут просты — гэтых людзей заўсёды можна ўзяць на кантроль і прымусіць заплаціць абсурдны падатак проста на мяжы, дзе фіксуецца кожны пераезд. А тое, што гэтая дзяржава не можа даць сваім грамадзянам годнай працы і належнага заробку, яе не хвалюе. Прасцей (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF