Ніва № 02 (3165), 8 студзеня 2017 г.

Такі адзіны вечар

Міхал МІНЦЭВІЧ

Штогод маем такі вечар, калі ў мільёнах дамоў ва ўсім свеце думкі паўтара мільярда хрысціян кіруюцца ў адно месца — у Святую Зямлю і Віфлеем, дзе звыш дзвюх тысяч гадоў таму збылася тайна прыходу на свет Збавіцеля — Дзіцятка Ісуса. Штогадова сядаем за калядны стол для самай радаснай сямейнай урачыстасці. Напярэдадні Ражджаства Хрыстовага ўсе хочуць быць разам са сваімі блізкімі. Гэтая сямейная ўрачыстасць раскрывае ў нас усе лепшыя пачуцці, калі ўжо асталіся толькі ўспаміны — кожны вяртаецца ў думках да найбліжэйшай сям’і. Спадарожнічае нам таксама задуменне над нашым асабістым і грамадскім жыццём.

Нараджэнне Ісуса Хрыста здзейснілася ў пячоры каля Віфлеема. У непагадзь пячора была прытулкам пастухам і іхняй жывёле. Яна стала месцам асаблівага пакланення ўжо з самага пачатку хрысціянства.

Пра прыход Месіі пісаў прарок Міхей: „І ты, ВіфлеемЕфрафа. Няўжо ты малы сярод тысяч іудзінаў? З цябе мае выйсці Той, Які павінен быць Уладаром у Ізраілі і Якога паходжанне здаўна, ад вечных дзён” (Міх., 5:2).

Гэтае прароцтва збылося, пра што паведамляе Евангелле ад Лукі: „У той час быў абвешчаны загад кесара Аўгуста, каб правесці перапіс насельніцтва ўсяго свету. (...) І пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў свой горад. Падаўся таксама Іосіф з Галілеі, з горада Назарэт, у Іудзею, у горад Давіда Віфлеем, бо выводзіўся ён з дому і роду Давіда, каб запісацца з Марыяй, заручанай яму жонкай, якая была цяжарная. Калі яны там (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF