Ніва № 01 (3164), 1 студзеня 2017 г.

У палескай глыбінцы (67)

Ганна КАНДРАЦЮК

Багацце? Што гэта такое? — Галя і Міхайла Мартынюкі, маюць гатовы адказ: — Багацце, — кажуць — гэта тады, калі поўная хата ўнукаў, гасцей, сваякоў. Калі служыць здароўе і ёсць ахвота працаваць. Калі не трэба дрыжаць за жыццё родных, што на вайне...

Праўда, у апошнія гады, палеская глыбінка ўзбагацілася, дзякуючы нелегальнай здабычы бурштыну. У Вэтлах бурштын ведалі ад заўсёды. Сонечны камень тут не навіна і не сенсацыя. Яшчэ адносна нядаўна людзі карысталіся ім як лучынай ды падпальвалі дровы ў печцы. І сёння, калі па суседніх раёнах успыхнула бурштынавая гарачка і з дня на дзень нараджаліся новыя доларавыя мільянеры, у Вэтлах гаварылі пра гэта з крайняй неахвотай. Пры такіх каштоўнасцях як пачуццё бяспечнасці нечаканыя мільёны явіліся чартоўскай інтрыгай. Тут далей верылі ў сумленную працу, сямейную падтрымку і Бога.

Міхайла, ганарыцца што навучыў сыноў звычайнай жыцёвай карпатлівасці.

— Хлопцы ўмеюць зрабіць кожную вясковую работу, — адзначае бацька, — умеюць араць канём, касіць уручную траву і збожжа, умеюць пакарміць жывёлу, загатовіць і парубаць дровы...

У час, калі я наведала Мартынюкоў, трох кавалераў выседжвала ля камп’ютара. Наймалодшы Валодзік, яшчэ дашкольнік, прысеў на канапе з кніжкай у руках. Яшчэ іншы хлопец дапамагаў маці на кухні, якая рыхтавала пачастунак. У люднай сямейцы не адчувалася натоўпу. Кожны ведаў сваё месца. Ніхто таксама не асмеліўся ўвайсці ў слова бацьку, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF