Ніва № 01 (3164), 1 студзеня 2017 г.

Тыдзень перад Ражджаством

Іаанна ЧАБАН

— На другі год буду Чортам. Прынамсі пагарэзнічаю. Анёлкі рашуча не для мяне, яны надта нудныя, — кажа сямігадовая Таня, якая іграе ролю Анёлка.

Зузя, вучаніца чацвёртага класа, яшчэ ніколі не выступала ў яслях. Прыйшла на спектакль падтрымаць сваю маму Натальку Гадлеўскую, якая ўвасобілася ў чорта Баруту. Мама аказваецца таленавітай акцёркай, якая, нягледзячы на трое малых дзяцей у хаце, працу ў краме і вядзенне дзіцячага спартыўнага клуба ў мясцовай школе, знайшла час і на тэатр. Зузя паспела ўжо вывучыць маміну ролю. На другі год таксама хоча паспрабаваць сваіх сіл менавіта ў ролі Чорта. Мама, натуральная бландзінка, на сцэне паявілася ў чорным парыку. Зузя пайшла па бабулі — яна чарнавокая, чорнавалосая, як сапраўдны чорт. Але хто тады захоча іграць анёлаў?

Пакуль што да чарговых ясляў застаецца яшчэ круглы год. А ў Крынках вялікая прэм’ера сёлетняга, першага з трох запланаваных тут, спектакля. Будуць і гастролі. Рыхтаваліся ўсяго тры месяцы: вучні пачатковай школы, гімназісты, ліцэісты і зусім дарослыя. Збіраліся па некалькі разоў у тыдзень. Кожная рэпетыцыя не карацейшая чым тры гадзіны, а бывалі і нашмат даўжэйшыя. Ніхто не наракаў. Малым надта цікава, а перш за ўсё вялікі гонар працаваць з нашмат старэйшымі калегамі. А і старэйшыя зусім не саромеліся малодшых. Гэтую вялікую каманду сабрала і вяла Эля Чарэмха — дырэктарка Крынскага дома культуры.

— Ім проста хочацца пабыць разам, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF