Ніва № 01 (3164), 1 студзеня 2017 г.

Гаспадарыў і спяваў. Успаміны Уладзіміра СУПРУНЮКА з Рыбал (ч.ІІ)

Брат Іван

Майго брата Барыса забралі ў Нямеччыну акопы капаць. Але брат у дарозе ўцёк. А другі мой брат, Іван, працаваў пры немцах у Лапах; на нядзелю прыходзіў адтуль пяшком дахаты. І тыя, што там на станцыі працавалі, падкрадалі з паяздоў рознае дабро, напрыклад, брызент; з таго брызенту шылі нагавіцы ці што. І ў апошні час, дыхт перад адступленнем, зрабілі ў Лапах вобыск; і ў нашага знайшлі ў пасцелі кусок таго брызенту. За тое арыштавалі яго і вывезлі на работу ў Беласток. А там шуцманам працаваў наш далёкі сваяк, Васька, ён там іх пільнаваў. Бацька кажа яму: „Васька, як штось, то якась дапамажы”. А ён кажа: „Не бядуйце, як я буду ўцякаць, то я Іванаві скажу і ўцячэм”. Васька вярнуўся пасля, а нашага вывезлі ў Германію на акопы. Бацька спаткаў таго Васіля і пытае: „А дзе ж Іван?” — „А я не мог, бо так хутка”. Івана пагналі на акопы, а там спаткаў калегу з Рыбал, якога забралі раней і ён працаваў у нейкай немкі. Калега спытаў сваю гаспадыню, ці можа прывесці аднавяскоўца; яна згадзілася. Яны ўдзень капалі акопы, а нанач прыходзілі дадому. Як прыйшлі рускія, асвабадзілі іх, то той Міша пайшоў іншай дарогай — можа інакш сказаў, можа сказаў, што паляк, і ўдалося яму вярнуцца. А нашага рускія забралі ў войска; каля Кёнігсберга ён быў паранены, асколкам прабіла яму руку. Яго пасля вылечылі і вывезлі ў Расію, там яго звольнілі і ён прыйшоў дадому. Прыйшоў і захварэў на заленне лёгкіх. А не было (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF