Ніва № 01 (3164), 1 студзеня 2017 г.

Мае 20 гадоў з „Нівай” (частка ІІ)

Міхал МІНЦЭВІЧ

Выстава інспірацыяй

Мая гістарычнафатаграфічная выстава „Пяць стагоддзяў Орлі і ваколіц” у школе ў верасні 1998 года, а дакладней — прадстаўленыя на ёй здымкі і фатаграфіі, апублікаваныя ў „Ніве” цягам няпоўных двух гадоў, вельмі ўсхвалявала кінааператарадакументаліста Мікалая Нестаровіча. Ён адразу наведаў мяне дома і спытаў: „Адкуль ты ўсё гэтае ўзяў?”. У памятнай кніжцы 26 верасня 1998 года напісаў: „Wielkie dzięki za wystawę, która pobudziła pamięć o czasach minionych, która stała się również inspiracją do realizacji filmu o Orli”. Пачалася рэалізацыя фільма, дзе галоўным героем мела быць мая асоба — карэспандэнта. Наведвалі мы пажылых людзей, ездзілі на старыя могілкі, запісалі шмат матэрыялу. Нечаканая смерць кінааператара спыніла рэалізацыю.

Непахвальныя паводзіны

Карэспандэнт мае права пісаць на любую тэму, якая з яго пункту гледжання мае грамадскую значнасць, а асабліва паказваць цікавых людзей, дасягненні і гісторыю рэгіёна. Калі я пачынаў пісаць, адзін з маіх старэйшых знаёмых падказваў мне: „От, будзеш запісваць успаміны, гісторыю, а іншых спраў не чапай, навошта задзірацца...”. Але як ставіцца абыякава да зла? Як можна было ігнараваць, калі малады чалавек расказвае, што мясцовы паліцыянт пабіў яго, распранутага дагала, на пастарунку ў Орлі? Правёў з ім размову. Рэдакцыя выслала мяне, каб яшчэ паразмаўляў з тым паліцыянтам: „Ідзі, не бойся, гэта ён (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF