Ніва № 01 (3164), 1 студзеня 2017 г.

Даўняе і сучаснае Падляшша на фатаграфіях

Аляксей МАРОЗ

Падчас першых выпускаў фотаконкурсу, які канчаткова стаў Агульнапольскім фатаграфічным конкурсам «Падляшша ў аб’ектыве» імя Віктара Волкава, на здымках можна было часта ўбачыць Белавежскую пушчу, крыжы, драўляныя цэрквы і вясковае жыццё ў мінулым. Калі ў конкурсе, які ад пачатку арганізуецца Музеем і асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы, сталі прымаць удзел жыхары розных куткоў Польшчы, а нават замежжа, у белмузей стала паступаць штораз больш фатаграфій з аддаленых ад Белавежскай пушчы месцаў Падляшша. Сталі таксама перамагаць аўтары здымкаў, якія ўвекавечваюць сучасны горад з яго тэхнічнымі дасягненнямі. Узровень прэзентаваных на конкурсных экспазіцыях фатаграфій апошнімі гадамі быў высокі і так было сёлета. Фатаграфіі Віктара Волкава, патрона гайнаўскага фотаконкурсу, для многіх фатографаў з’яўляюцца ўзорам, хаця фатаграфаванне ў духу славутага фатографа не гарантуе перамогі.

Абвяшчэнне вынікаў ХІІ Агульнапольскага фатаграфічнага конкурсу «Падляшша ў аб’ектыве» імя Віктара Волкава адбылося 18 снежня ў Гайнаўскім белмузеі. Мерапрыемства адкрылі дырэктар белмузея Тамаш Ціханюк з віцэстарастай Гайнаўскага павета Ядвігай Дамброўскай і запрошанымі членамі конкурснай камісіі — Тамашам Класоўскім і Яраславам Хырам. Падвялі яны вынікі конкурсу, яго пераможцам уручылі ўзнагароды, а астатнім удзельнікам — дыпломы. У гэтым годзе 53 аўтары даслалі 145 здымкаў і з гэтага ліку камісія выбрала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF