Ніва № 01 (3164), 1 студзеня 2017 г.

З «Нівай па над межамі». Дзевятнаццатае «Бязмежжа» — апошняе?

Міра ЛУКША

У Ляўкове на Гайнаўшчыне 1618 снежня 2016 г. адбыўся традыцыйны штогадовы літаратурны семінар з удзелам пісьменнікаў, выдаўцоў, журналістаў з Беласточчыны і Беларусі. Сёлета «Бязмежжа» было прымеркавана да юбілею тыднёвіка «Ніва». Мадэратарам сустрэч выступіў Яўген Вапа. Літаратурны семінар «Бязмежжа» арганізуецца Праграмнай радай тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» і Беларускім саюзам у Польшчы, пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі РП, Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства і войта Нараўчанскай гміны.

У творчым семінары ўдзельнічаюць пісьменнікі, перакладчыкі, выдаўцы і журналісты з Беларусі і Польшчы, прэзентуюцца новыя выданні, фільмы, радыёрэпартажы, творчыя аналізы і сінтэзы літаратурнага працэсу, а таксама праводзяцца літаратурныя чытанні і мастацкія паказы ўдзельнікаў сустрэчы. Трохдзённая сустрэча, з вельмі змястоўнай і багатай праграмай сёлета змяшчала даклады, радыёрэпартажы, дакументальныя відэасюжэты, прэзентацыі кніг, дыскусіі, паэтычныя чытанні і музычныя выступы. Ад імя Саюза беларускіх пісьменнікаў прадстаўнікам рэдакцыі быў уручаны віншавальны адрас з нагоды юбілею тыднёвіка «Ніва». З беларускага боку ў літаратурным фэсце ўдзельнічалі літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч (лекцыя пра Максіма Багдановіча), бард і пісьменнік Зміцер Бартосік (прэзентацыя кнігі «Быў у пана верабейка гаварушчы»), пісьменніца і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF