Ніва № 01 (3164), 1 студзеня 2017 г.

Прамінанне Новага года

Яўген ВАПА

Каляднанавагодні перыяд заўсёды нясе з сабой, нягледзячы не ўсе абставіны, надзею на лепшае. Чым больш мы становімся дарослымі, тым лепш разумеем і ацэньваем належным чынам тыя імгненныя хвіліны шчасліва пражытых дзён. Таму менавіта з такой неўтаймаванай радасцю ахвотна вяртаемся ўспамінамі ў аазіс шчаслівага дзяцінства. Хаця не ў кожнага было яно і бестурботным, і не журботным. Але менавіта з перспектывы даросласці хвіліны запамятанага маленства малююцца нам тымі вобразамі, якімі даражым найбольш. І пахнуць тымі смакамі, што распазнаем у кожную хвіліну.

Перыяд Каляд то час нараджэння не толькі малога дзіцяткі Ісуса Хрыста. Дзякуючы яму, у нас таксама нараджаюцца мары і надзеі. Таму цуд на Каляды можа стаць неспадзявана нашым зямным цудам і для нас. Радаснае чаканне Ражджаства Хрыстовага з яго багатай абраднай традыцыяй — гэта час магічнай ілюзіі. Прыгожы сон са спяванымі калядкамі дае нам надзею жыцця. Як жа адрозніваецца калядны перыяд ад перадвелікодных страсцей. Надзея нараджэння Хрыстовага ў сутыкненні з яго цярпеннем і пераход ад дзяцінства да зыходу з зямнога жыцця, кругазварот людской вандроўкі. Адмерванне нашага біялагічнага жыцця ў цыкле каляндарнахрысціянскай абраднасці дазваляе значна спакайней перасякаць чарговыя рубіконы мінулых гадоў: сорак, пяцьдзясят, шэсцьдзясят і дзякуй Богу за кожны пражыты дзень і год.

Таму гляньма як не парадаксальна выглядае на тым фоне рэзкая каляндарная дата — першае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF