Ніва № 01 (3164), 1 студзеня 2017 г.

Што тварыцца

Міраслаў ГРЫКА

Які канфуз... Ці хтонебудзь разумее, што тварыцца ў сённяшняй Польшчы?

Я прызнаюся, цалкам здурнеў. Перш за ўсё, таму што асабліва разбуральныя дзеянні цяперашняга ўрада — па сутнасці, антыграмадскія і антыдзяржаўныя — перарастаюць маё разуменне рэчаў. У чыё імя гэтая ўлада выступае — дэстабілізуючы канстытуцыйныя асновы дзяржаўнай судовай сістэмы, пракуратуры, падзяліўшы грамадства на варожыя лагеры, дэмантуючы асноўную структуру польскага войска, адміністрацыі, органаў мясцовага самакіравання, ставячы з ног на галаву адукацыю... Суверэна?!. На ў дадзены момант кіруючую партыю прагаласавала 38% выбаршчыкаў. Гэта нават не большасць сярод тых, хто вырашыў прыняць актыўны ўдзел у выбарах. Суверэнам з’яўляюцца не толькі «пераможцы», але і «тыя, хто прайграў». Усе палякі, незалежна ад заяўленай рэлігіі, нацыянальнасці і культурнай сімпатыі. «Польскасць» гэта тэрмін значна глыбейшы, чым вузка разуметая «нацыянальнасць» з аўтаматычна прысвоеным яму паслярамантычным патрыятызмам і ярым каталіцызмам. Ці беларусу, са спрадвечных часоў грамадзяніну Рэч Паспалітай, можна забараніць польскасць, якую натуральным чынам убірае разам з польскай мовай, польскай гісторыяй, якая з’яўляецца неад’емнай часткай з за натуральнага шляху ўдзелу ў калектыўным жыцці палякаў і сваім асабістым вопытам польскабеларускага двухмоўя і бікультуралізму? А атэістам паляк ужо не можа быць? А праваслаўны? А пяцідзясятнік?

У апошнія выходныя перад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF