Ніва № 01 (3164), 1 студзеня 2017 г.

Паедзьце ў Кіеў

Віктар САЗОНАЎ

Знакамітая „Вікіпедыя” пачынае свой аповед пра Белсат наступнай фразай:

„Белсат пачаў спадарожнікавую трансляцыю 10 снежня 2007 года, у Сусветны дзень правоў чалавека...”.

Сама дата, да якой быў прывязаны пачатак першай трансляцыі, яскрава гаварыла пра тэматыку і намеры калектыву новага незалежнага СМІ.

А цяперашнім годам, у Дзень правоў чалавека я раздаваў жыхарам Гародні спецвыпуск „Народнай волі” прысвечаны гэтай даце. І многія гарадзенцы, узяўшы газету, з трывогай пыталіся ў мяне, ці праўда што Белсата больш не будзе...

Неўзабаве і сродкі масавай інфармацыі ўзарваліся ад навіны, што міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ў інтэрв’ю польскаму парталу wpolityce.pl паведаміў пра закрыццё Белсата ўзамен за абяцанне пусціць у кабельныя сеткі Беларусі польскі тэлеканал Палёнія.

Так і захацелася грымнуць фразай ужо не з „Вікіпедыі”, але таксама са знакамітага твора Ільфа і Пятрова „Залатое цяля”, дзе Міхаіл Самуэлевіч Панікоўскі крычыць у твар Шуру Балаганаву:

— А паедзьце вы ў Кіеў, і ўсё... Паедзьце ў Кіеў і спытайце...

Вось і пан міністр мог бы з’ездзіць у Кіеў і спытаць у свайго ўкраінскага калегі, як беларускі ўрад выканаў абяцанні пусціць на беларускую медыйную прастору ўкраінскі тэлеканал.

Але нават каб польскі канал, пра які гаворыць пан міністр і насамрэч з’явіўся б у Беларусі, то ці змог бы ён замяніць Белсат?

Ва ўсё той жа „Вікіпедыі” чытаем: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF