Ніва № 01 (3164), 1 студзеня 2017 г.

«Дэбют» — не толькі конкурс, але і шанц

Уршуля ШУБЗДА

Жыццёвая мудрасць, спеласць, шырокі погляд на свет і нарэшце ўражлівасць — так аб працах дасланых на конкурс гаварыў сябра журы, літаратуразнавец Янка Трацяк. У Беластоку ўзнагародзілі лаўрэатаў XIX Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы «Дэбют». Удзел у ім прыняло больш за шэсцьдзесят літаратараўаматараў з усёй Польшчы. У час мерапрыемства былі зачытаны самыя лепшыя творы. Сама назва конкурсу «Дэбют» пакідае шмат спадзяванняў не толькі з боку арганізатараў, але перш за ўсё саміх лаўрэатаў, якія з вялікай узрушанасцю прымалі ўзнагароды за свае творчыя поспехі.

Завяршыўся Агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы «Дэбют2016», арганізаваны «Нівай» і Беларускім саюзам у Польшчы. Конкурс быў абвешчаны некалькі месяцаў таму. Ахвотныя маглі выбраць любы жанр літаратурнага твора — распрацоўка, эсэ, апавяданне і г.д. Журы ў складзе Надзея Артымовіч, Юры Плютовіч і Янка Трацяк мела перад сабою 67 падборак тэкстаў. На ўрачыстым падвядзенні конкурсу, якое прайшло 18 снежня ў Беластоку, былі агучаны лаўрэаты ў дзвюх узроставых групах: першая — аўтары з пачатковых школ і гімназій, другая — ад ліцэістаў да дарослых. Як штогод на падвядзенне конкурсу з’ехалі не толькі самі аўтары, але таксама іхнія сем’і, настаўнікі і сябры. Усе яны з нецярпеннем чакалі абвяшчэння вынікаў, якія абнародаваў галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва» Яўген Вапа.

Лаўрэаткай у першай узроставай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF