Ніва № 52 (3163), 25 снежня 2016 г.

У палескай глыбінцы (66)

Ганна КАНДРАЦЮК

У сям’і Галі і Міхайла Мартынюкоў адзінаццаць сыноў. У прыпрыпяцкіх Вэтлах, мясціне з мяшчанскімі традыцыямі, дзе каля дзвюх тысяч жыхароў, гавораць пра іх з найбольшым прызнаннем.

— Гэта ў нашым сяле не вялікая навіна, — Міхайла, пяцідзесяцігадовы бацька сям’і зводзіць усё на зямлю. — У нас так ужо прынята, каб у хаце былі свае памочнікі. Чым больш, тым лепш...

Мартынюкі не рэкардсмены, калі ідзе пра лік дзяцей. У Вэтлах ёсць сям’я, у якой сямнаццаць — адзінаццаць сыноў і шэсць дачушак. Іх бацьку ўжо за восемдзесят.

— І гэта надта дружная, харошая сям’я, — адзначае Міхайла. Яны — сваякі па лініі жонкі.

— Вы, мабыць, штось знаеце, што ў вас адны хлопцы? — пытаю.

— А што мы знаем? Тое што ўсе! — смяецца Галя. — Мы спадзяваліся, што наступнае дзіцятка можа будзе дзяўчынкай. А тут зноў хлопчык. То думалі, можа наступнае будзе дзяўчынкай...

* * *

У час калі я завітала ў хату Мартынюкоў, сям’я якраз вярнулася з поля. На возе ляжалі неразгружаныя мяшкі з бульбай. Ніхто не прыкідваўся стомленым. Старэйшыя хлопцы ажыўлена спрачаліся ў сваім пакоі. А наймалодшыя, падшпаркі Валодзік і Сашка, круціліся ля мамінай спадніцы, якая што і раз галубіла іх да сябе, ветліва папракала і адначасова рыхтавала абед. У цэлым закалоце адчувалася мацярынская радасць.

— Калі ў нас якая работа, то хлопцы ўжо самі ведаюць, што ім трэба рабіць. Не трэба іх заганяць да працы, — кажа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF