Ніва № 52 (3163), 25 снежня 2016 г.

Не пакідайце ж „Нівы” нашай беластоцкай...

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Патрэбна звярнуцца да гісторыкаў беларускага перыядычнага друку, каб яны далі даведку, якія беларускія газеты выходзілі больш чым паўстагоддзя. Напэўна іх можна пералічыць па пальцах адной рукі. А калі казаць пра выданні за межамі цяперашняй Рэспублікі Беларусь, то беластоцкая „Ніва”, якая пачала выдавацца ў далёкім 1956 годзе, дакладна не будзе мець сабе роўных. Вядомая рэдакцыя і сваімі асобнымі выданнямі літаратурнага, гістарычнага, публіцыстычнага кірунку. Такіх кніжак у розныя гады выйшла ўжо больш пяцідзесяці.

Рэдакцыя беластоцкай „Нівы” даўно стала для нас, беларусаў Гарадзеншчыны, цёплым беларускім асяродкам, нягледзячы на тое, што бываць там даводзіцца толькі эпізадычна і наскокамі. Зычлівая з парогу, нібы родная цётка, спадарыня Галінка Рамашка, няўрымслівы і захоплены беларушчынай галоўны рэдактар Яўген Вапа, педантычны інтэлігент Віталь Луба, надзвычай працавіты камп’ютарнік Адам Паўлоўскі, які дасканала тэхнічна і творча апрацоўвае тэксты і фотаздымкі, заўсёды вострыя на позірк і слова Ганна Кандрацюк і Міра Лукша, вечны вандроўнік зямлі Падляшша Аляксандр Вярбіцкі — усё гэта такія розныя, але паяднаныя адной ідэяй, асобы сённяшняй „Нівы”, якая адзначае ўжо свае 60я ўгодкі і, дасць Бог, адзначыць і наступныя юбілеі. 60 гадоў — гэта ўжо век сапраўднай сталасці і мудрасці. Прыгадваю, як святкаваўся 50гадовы юбілей. На ўрачыстасць тады прыехалі прадстаўнікі розных беларускіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF