Ніва № 52 (3163), 25 снежня 2016 г.

Гаспадарыў і спяваў. Успаміны Уладзіміра СУПРУНЮКА з Рыбал

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Заміж школы

Нарадзіўся я 14 снежня 1929 года ў Рыбалах і жыву тут цэлы час. У школу хадзіў я вельмі мала. Пры санацыі пайшоў у першы клас. Пасля прыйшлі саветы і так не было вельмі як. Мне мама не дазваляла вучыцца; гаварыла: трэба зарабляць. То я з маленства стаў пасвіць быдла, табуны, тут, у Рыбалах, зарабляючы на хлеб. Той заробак гаспадары плацілі нам збожжам. Пасвіў па штук васямнаццаць, трэба было кожны дзень з хлява выгнаць, бо гаспадары з хлявоў не выганялі. Рана гналі на поранкі. Ідзем па хлявах, выганяем кароў і гонім на пашу. А бывала і так, што як гаспадар пачуе як я набліжаюся, то ішоў да хлява і трымаў сваіх кароў, каб яны ў хляве апаражніліся, бо ж трэба было больш гною. І злосць бярэ, бо адны каровы ўжо пайшлі, а іншых трэба было яшчэ чакаць. Пасвілі да восьмай гадзіны. Гадзіннікаў тады мы не мелі. Пры санацыі хадзіў адзін такі аўтобус між Бельскам і Беластокам, чырвоны. Ім ніхто з нашых не ездзіў, ім лепшыя госці ездзілі. І калі той самаход праехаў, то мы ведалі, што ўжо восьмая гадзіна і пара гнаць кароў у хлявы. Гонім кароў на панадворкі, гаспадары іх паілі — мелі па дзветры каровы. Гаспадыні даілі, была гадзінка часу адпачынку і тады зноў гналі на пашу на цэлы дзень. Пашы былі вельмі слабыя, бо ж тады ніхто яшчэ не меў паняцця пра якоенебудзь падсыпванне раслін. Трава слаба расла, каровы былі змарнелыя. Іх цэлую зіму кармілі саломаю, змешанаю з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF