Ніва № 52 (3163), 25 снежня 2016 г.

Пачаткі ліцэя. Яраслаў Кастыцэвіч (ч.6)

Васіль САКОЎСКІ

Вялікай перашкодай у навуцы надалей былі матэрыяльныя нястачы ў дзяржаве і ў людзей. Школьныя і інстытуцкія будынкі былі слабенькія і запушчаныя, класы, аўдыторыі і інтэрнаты — моцна перапоўненыя. Не хапала падручнікаў, кніг і дапаможнікаў. Не хапала або не было за што купіць адпаведнага адзення, абутку і ежы. Але і такіх убогіх класаў, школ і інтэрнатаў было моцна замала і далёка не ўсіх дастойных і ахвотных маглі яны прыняць да сябе на навуку. А ахвотных вучыцца ўсё прыбывала і прыбывала. Бо гэта быў час, калі моладзь, якой былі яшчэ перапоўнены ўсе тадышнія нашы вёскі, пачуўшы, што на іх пакаленне выпала шчасце жыць ужо ў калектыўных (spółdzielczych) вёсках, раптоўна і масава кінулася ўцякаць ад таго шчасця ў гарады, у навуку, што аж пыл курэў...

Паявіліся і новыя перашкоды ў здабыванні кваліфікацыі некаторым нашым дзяўчатам і хлопцам — кулацкае паходжанне. Кулак — гэта такі ж самы селянінтрудзяга як і ўсе іншыя, але які меў няшчасце мець крыху больш гектараў ад бяднейшай нормы. Вось у кім бачыла народная ўлада пагрозу для сябе. Мой бацька меў дзве заганы: замнога гектараў і быў выкінуты з калгаса. Ды і выкінуты быў толькі дзеля таго, каб выкінуць нас, яго дзяцей, з сярэдняй школы, ліцэя. Выкінуўшы, адразу і пайшла калгасная дэлегацыя ў Ліцэй, каб далажыць дырэктару, што ў яго вучацца кулацкія дзеці. Такія выпадкі былі не так ужо і рэдкія ў той час.

Яраслаў Кастыцэвіч вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF