Ніва № 52 (3163), 25 снежня 2016 г.

Мае 20 гадоў з „Нівай”

Міхал МІНЦЭВІЧ

Сёлета „Ніва” адзначае 60гадовы юбілей. Я таксама магу сказаць, што з’явіўся на свет акурат тады, калі паказалася „Ніва”, а роўна дваццаць гадоў звязаны з „Нівай” як карэспандэнт. Тыднёвік апублікаваў за тысячу маіх допісаў. Зараз асаблівая мне хвіліна, каб спыніцца і коратка падвесці мінулы час — ці варта пісаць у „Ніву”?

Гавораць, што чалавек жыве столькі разоў, колькі мае страсцей. У мяне многа страсцей: фатаграфаванне, музыка, жывапіс. З „Нівы” атрымаў чарговую страсць, быццам новае жыццё — запал карэспандэнта.

Звярнуў увагу на Орлю

Першым маім артыкулам, апублікаваным у „Ніве”, быў допіс „Школьніцтва ў Орлі на Падляшшы” ад 15 снежня 1996 года, чарговым — „Бежанскія нягоды” ад 22 снежня таго ж года. Добра памятаю выказванні некаторых арлян на мой запал пісаць у „Ніву”. Было прыемна, калі мой колішні настаўнік Мікалай Ляшчынскі, сустрэўшы мяне на вуліцы, узрадаваўся: „Робіш прыгожую справу”. Вялікія словы, але прызнаюся, што я іх тады не асэнсаваў поўнасцю. Іншыя словы пачуў я ад настаўніцыпенсіянеркі беларускай мовы: „Ой, яны („Ніва”) не надрукуюць” і падалося мне, што яна зайздросціць і знеахвочвае. Абое колішнія настаўнікі пабудзілі мяне мацней. Пісаў я шмат на розныя тэмы, а „Ніва” публікавала. Падбадзёрваў мяне галоўны рэдактар Яўген Мірановіч.

5 верасня 1998 года на аснове раней апублікаваных маіх допісаў наладзіў я ў будынку арлянскай школы фатаграфічнагістарычную выставу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF