Ніва № 52 (3163), 25 снежня 2016 г.

Непрафесійнае мастацтва Гайнаўскай зямлі ў ГДК

Аляксей МАРОЗ

Падчас падвядзення вынікаў і адкрыцця выставы ХХІІІ Агляду непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі 9 снежня ў галерэі Гайнаўскага дома культуры можна было ўбачыць жывапіс, разьбу, рысункі і працы, выкананыя мяшанымі тэхнікамі, аўтарамі якіх з’яўляюцца жыхары Гайнаўскага павета. Да агляду прыступілі 32 асобы, якія конкурснай камісіі прапанавалі 134 мастацкія працы. 12 самародных мастакоў атрымалі ўзнагароды, 11 асобам былі прызначаны вылучэнні, 86 работ было адабраных на экспазіцыю і будуць прэзентавацца ў галерэі ГДК да 30 студзеня 2017 года.

— На выставе бачым цікавыя мастацкія працы, якія мы вылучылі з ліку ўсіх прад’яўленых на агляд работ. Ацэньвалі мы іх, звяртаючы ўвагу на варштат працы непрафесійных мастакоў, падборку тэм, кампазіцыю прац, уменне карыстацца колерамі, — сказала мастачка Іаанна Кярсноўская, старшыня камісіі агляду, у якой працавалі таксама разьбяр Малгажата Нядзелька і жывапісец Крыстына Куніцкая.

Мерапрыемства пачалося з выступу з песенным рэпертуарам дзяўчат са «Студыі эстраднай песні» Гайнаўскага дома культуры.

«Непрафесійнае мастацтва дае мастаку шырокія магчымасці экспрэсіі, выяўлення сваіх эмоцый і адносін да акружаючай нас рэчаіснасці», — заявілі арганізатары агляду. Пра высокі мастацкі ўзровень прэзентаваных у галерэі дома культуры прац самародных творцаў гаварыў дырэктар ГДК Расціслаў Кунцэвіч, які прывітаў мастакоў, гасцей і гайнавян, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF