Ніва № 52 (3163), 25 снежня 2016 г.

Іспанка, якая стварае «Беларускі свет»

Уршуля ШУБЗДА

Ведае больш за 10 моў, аднак дзякуючы беларускай знайшла сябе як пісьменніцу і чалавека. Іспанка Анхела Эспінoса, студэнтка беларускай філалогіі ў Варшаве, была госцем беластоцкага «Склепу з культурай». Мерапрыемства, наладжанае аб’яднаннем АББА, прайшло 15 снежня. Здаецца, усіх Анхела ўразіла не толькі ўзроўнем ведання мовы, беларускай літаратуры, але і сваімі вершамі, якія дачакаліся шматлікіх узнагарод і вылучэнняў у паэтычных конкурсах. Наогул папулярнасць маладой іспанкі ў беларускім асяроддзі даволі высокая. Абгрызаючы скуркі на пальцах і правяраючы фейсбук Анхелы, прабуем асэнсаваць яе тэорыю на ўнікальнасць мовы, якая нам часам здаецца толькі «будняй».

Анхела з Узбярэжжа Сонца

Анхела Эспіноса нарадзілася ў іспанскай Малазе. Малага з’яўляецца сталіцай рэгіёна КостадэСоль, значыць Узбярэжжа Сонца. Гэта адзін з найчасцей наведваных турыстамі гарадоў Іспаніі. Тут дарастала, хадзіла ў школу і амаль дзесяць гадоў вывучала ігру на піяніна. Тут таксама паўставалі першыя вершы, якія Анхела пачала пісаць з шасці гадоў. У 15 гадоў атрымала стыпендыю ад амерыканскай дзяржавы, у рамках якой наведала ЗША, будучы запрошанай на семінар для маладых дыпламатаў.

— Тады ўдалося мне пазнаёміцца з людзьмі са шматлікіх краін, — сказала ў час сустрэчы ў «Склепе з культурай» Анхела. — Былі там і беларусы, якія распавялі пра сваю краіну, культуру, літаратуру і мову. Зразу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF