Ніва № 52 (3163), 25 снежня 2016 г.

Біблія Скарыны — будучыня даўніны

Яўген ВАПА

Шаноўныя чытачы, чарговы год завяршае сваё ўладаранне. Стрэлкі гадзінніка з кожнай хвілінай набліжаюць нас да новага 2017 года. З новымі спадзяваннямі і надзеямі на лепшае ўвойдзем у першыя студзеньскія дні. Сапраўды, трэба гаварыць пра надзею на спакой і грамадскапалітычную стабільнасць, з якой у свеце не найлепш. Часам складаецца ўражанне, што некаторыя палітыкі так ужо ачмурэлі ад уладарання, што не памятаюць, што перш за ўсё павінны яны служыць людзям. А так, на жаль, прывіды вайны не з’яўляюцца толькі выдумкай, а становяцца нашай ужо рэальнасцю. Вірус нейкага шаленства адбірае розум, здаецца на першы погляд, нармальным людзям. Падзеі апошняга тыдня ў Польшчы паказваюць як можна падбухторваць настроі грамадства, прытым, на жаль, занадта не задумваючыся над трывалымі паслядоўнасцямі грамадзянскага канфлікту. І хочам мы гэтага ці не, але жывучы ў медыйным хаосе, не знаходзім вакцыны на тую заразу. Куды пакоціцца свет у бліжэйшым новым годзе, гэта адно з тых пытанняў, на якое адказ знайсці вельмі цяжка.

Таму так важным з’яўляецца шуканне пазітыўных спраў, на якіх можам выбудоўваць сваё апірышча як асабістае, так і нацыянальнае. Адыходзячы год быў для нашай рэдакцыі годам юбілейным — 60годдзя «Нівы». Дзякуем усім Вам, нашым чытачам за тое, што Вы надалей застаяцеся з намі. Часта прыходзіцца чуць мне пытанні, як можам Вас павіншаваць у сувязі з нашым юбілеем. Мой адказ, але адначасна і просьба толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF