Ніва № 52 (3163), 25 снежня 2016 г.

1984 год

Міраслаў ГРЫКА

(Хто кантралюе мінуўшчыну (...) у яго руках будучыня; хто кантралюе цяперашняе, у яго руках мінулае. Усе знакі ў нябёсах і на зямлі паказваюць, што ў польскім календары будзе рэвалюцыя; рэвалюцыя, пра якую не снілі калінебудзь нават ленінскія бальшавікі. Вось пасля няшчаснага, можа нават нэндзнага 2016 года прыйдзе наступны год... 1984. Шчаслівы оруэлаўскі год. Або, хто ведае, калі не ўся оруэлаўская эпоха. Гэта праўда, што ленінскія бальшавікі перафарматавалі актуальны ў Расіі каляндар, па сваім капрызе. Іх прэсавы орган патлумачыў гэта дыялектычнай неабходнасцю. У інтэрпрэтацыі «Праўды», праўда была такой жа расплыўчатай канцэпцыяй, як факты. Не было такой хлусні, якая не была б ператворана ў ісціну, а верагоднасці ў факты. Спачатку рабіўся на праўдзе такі семантычны аналіз, а затым, склаўшы яе семы назад, як раскіданыя пазлы, дыялектычна выходзіла яна на больш высокую ступень — сапраўдную праўду. Разбурэнне слоў — якая прыгожая справа! Найбольш, вядома, выкідваецца дзеясловаў і прыметнікаў, але і сотні назоўнікаў таксама цалкам непатрэбныя. Выкідваем не толькі сінонімы, але і супярэчлівыя словы. Таму які сэнс існавання маюць словы, сэнс якіх прама процілеглы іншым? Кожнае слова змяшчае ў сабе сваю супрацьлегласць. Возьмем, да прыкладу, прыметнік «добры». Калі маем «добры», дык нашто нам прыметнік такі як «дрэнны»? «Бяздобры» хопіць цалкам; нават настолькі ён лепшы, што з’яўляецца поўнай супрацьлегласцю прыметніка «добры», чаго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF