Ніва № 52 (3163), 25 снежня 2016 г.

Пра мову і школу

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У 1991 годзе пасля сканчэння ўніверсітэта мне, гісторыку паводле адукацыі, давялося выкладаць у адной гарадзенскай школе беларускую мову і літаратуру. Прычына была ў тым, што ў дзяржаве ішла беларусізацыя і спецыялістаў выкладання роднай мовы востра бракавала. У той час у розных дзяржаўных установах ладзіліся розныя курсы беларускай мовы. Давялося і мне весці такі адмысловы курс для супрацоўнікаў і работнікаў гатэльнай гаспадаркі дзвюх гарадзенскіх гасцініц — „Беларусь” і „Гродна”. Трэба сказаць, што гэта была ўдзячная праца, бо за некалькі месяцаў выкладання такіх курсаў і заняткаў ні разу не давялося сустрэцца з праявай нейкага непрымання і тым больш абурэння. Наадварот — жывая цікавасць і натуральны інтарэс. У краіне ішла сапраўды мяккая і паэтапная беларусізацыя, грамадзянам вярталася родная мова, якую нішчылі стагоддзямі. Праз паўгода ўсе інфармацыйныя таблічкі ў згаданых гатэлях былі ўжо пабеларуску, а персанал вольна валодаў размоўнай мовай у межах сваёй спецыяльнасці. Паралельна мова натуральна прышчаплялася і развівалася ў дзіцячых садках, пачатковай школе. Калі я ўжо працаваў у музеі, нашымі супрацоўнікамі былі падрыхтаваны адмысловыя тэмы, з якімі мы выязджалі ў садкі і школы, расказвалі пра нашу сімволіку — герб і сцяг, слуцкія паясы, старажытныя замкі, шматканфесійныя храмы, нацыянальных герояў і іншае. У выніку некалькіх гадоў адраджэння мовы тытульнай нацыі на 1994 год з 30 гарадзенскіх школ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF