Ніва № 52 (3163), 25 снежня 2016 г.

Роднае слова пакаленняў

Міра ЛУКША

Размова з Андрэем Сцепанюком, дырэктарам Бельскага белліцэя, паэтам.

Міра Лукша: — «Бязмежжа», на якім сустракаемся ў 19 раз, інспіравала і прыносіла плён у выглядзе новых ідэй, абгрунтаванняў, часопісаў, кніг. Сёлета выйшла Твая першая кніга. Для каго неспадзявана, а хто спадзяваўся такога Твайго позняга кніжнага дэбюту. З вялікімі эмоцыямі прадставіў кнігу Яўген Вапа, якога вялікай справай было выданне Тваёй кнігі ў юбілейны год «Нівы»— супольнай справы другога пакалення — «дзяцей» «Нівы». І засталіся ўсе мы вернымі беларускасці, беларускаму слову.

Андрэй Сцепанюк: — «Ніва» нас стварыла, але я буду гаварыць пра сябе. У літаратуры яна нас стварыла. Мы яе чыталі. Адначасова кожны з нас у ёй дэбютаваў. Памятаю свой дэбют, даволі смешны, таму што быў гэта дэбют лянівага чалавека. Калі настаўніца беларускай мовы загадала нейкую працу, я дайшоў да вываду, што навошта мне многа пісаць — лепш напішу верш. Праўда, гэтая рыфмаванка нічога не мела супольнага з паэзіяй ці літаратурай; пасля была прапанова паслаць яго ў «Парнасік». Гэтая калонка была ў «Ніве» заўсёды. І недзе ў канцы сямідзясятых ці ў пачатку васьмідзясятых, з’явіўся той верш. Хачу зазначыць, што гэта дзіўна, калі чалавек, якому споўнілася ўжо 53 гады, выступае сёння як дэбютант. Бо гэта мой чарговы дэбют. Бо мяне стварыла і вярнула ў літаратуру таксама «Бязмежжа», на якім маю прыемнасць бываць у апошнія гады. Таму я ўдзячны перш за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF