Ніва № 51 (3162), 18 снежня 2016 г.

У палескай глыбінцы (65)

Ганна КАНДРАЦЮК

Ядоўга намаўляла і прыгожа прасіла, каб камандзір Уладзімір Назарчук дазволіў зрабіць здымак. Здарылася штосьці дзівоснае — быццам тэлепартацыя пад ваенны Данецк. Здымак меў даказаць праўдзівасць здарэння, у якое мне самой цяжка было паверыць, асабліва калі ўзяць пад увагу чароўныя акалічнасці сустрэчы. Невір пакінула я з пэўнай палёгкай. Сяло, якое налічвае паўтысячы жыхароў, хоць у апошнім часе спалучанае са светам, далей здавалася ў ментальным сэнсе архаічнай і недаступнай выспай. Усе гэтыя чары і наведы, хоць пададзены з дозай крытыцызму, наклікалі спалох і належную павагу. Падобны настрой унушала навакольная прырода. Хапіла выйсці з двара, каб загубіцца ў джунглях трыснягу і дзікага вербалозу, над якім уздымаліся хмары крыважэрнай мошкі і назойлівых аваднёў. Я шчыра спачувала ўсім захопнікам і непажаданым госцям, якія апынуліся ў гэтым толькі фармальна даступным анклаве. У сутыкненні з таемнай зброяй, якой карысталіся мясцовыя жанчынкі, уся тэхніка і ваенныя стратэгі гублялі вастрыню. Не дарма ў наваколлі слова нэвірка гучала як сінонім шаптухі і таленавітай чарадзейкі. Карацей, ад пачутага дымела галава і ахінала трывога. Усё, што здарылася пазней па дарозе, здавалася не да канца рэальным.

* * *

З Невіра патрапіла я ў Гоуркі, афіцыйна перайменаваныя на Гіркі. Падвёз мяне на аўтобусе хлапец падобны на паэта Анатоля Сыса. Мужык горача намаўляў наведаць яго хутар сярод (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF