Ніва № 51 (3162), 18 снежня 2016 г.

Бельскі беларускі ліцэй Пачаткі ліцэя. Яраслаў Кастыцэвіч (ч.5)

Васіль САКОЎСКІ

Не менш грозным настаўнікам быў і Ілья Захаравіч Бэрнат, з якім — як помніце — меў я дачыненне ад першага дня майго прабывання ў Ліцэі. Ён таксама быў ужо немаладым чалавекам і старой даты педагогам. Дасюль прамільгаюць перада мною сцэнкі, звязаныя з ім. Званок, павольным крокам уваходзіць Ілья Захаравіч са сваім неразлучным партфельчыкам у наш клас. Мы ўсе, як па камандзе, падрываемся са сваіх месцаў. На паўдарозе ад дзвярэй да стала Ілья Захаравіч раптам затрымліваецца і грозна пытае: «А гэта што такое?!» І мы ўжо ведаем, што гэта напэўна нейкая нявінная паперка ці семечка ляжыць на падлозе і што пакуль дзяжурныя не падымуць яе і не занясуць куды трэба, настаўнік не рушыцца з месца. Толькі пасля гэтага Ілья Захаравіч сядзе пры стале і распачне ўрок беларускай мовы...

Навука і выхаванне нашы ўсё ж такі ішлі сваёю дарогаю, часам зусім гладка, а часам з пэўнымі цяжкасцямі. За дрэнныя ўчынкі дырэктар мог пажурыць і пакараць, а за добрыя — пахваліць, бо хваліць ён таксама ўмеў і любіў.

Як станавілася яўным, напрыклад, нейкае дробнае вучнёўскае хуліганства, вучнёўская выпіўка ці тое, што хтосьці ўхітрыўся паставіць сам сабе ацэнку ў дзённіку, у школе было проста землетрасенне. Наш дырэктар проста грымеў, выходзіў з сябе, сам праводзіў следства, на якое клікаў не толькі родных бацькоў, але часамі і хросных бацькоў віноўнікаў. Так балюча здымалі з нас грубы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF