Ніва № 51 (3162), 18 снежня 2016 г.

Пра Трычоўку і агонь

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Час таму нейкі назад падаўся я быў у Кажаны, у тамашні храм, аднак удалося мне, як гэта гаворыцца, пацалаваць толькі клямку — з за рамонту царквы. Прыйшлося пашыраць свае веды пра тамашняе наваколле, у тым ліку і пра той сакральны аб’ект, дзе зараз адбываюцца набажэнствы. Капліца тая знаходзіцца меншбольш у аднолькавай адлегласці ад некалькіх вёсак: ад Кажан, Заячкаў, Панькоў, Дарожак, Трычоўкі, Войшкаў — побач дарогі паміж дзвюма апошнімі вёскамі.

Драўляная капліца была там узведзена ў 1880 годзе жыхаром Панькоў Феадосіем Зданучыкам, на месцы, дзе паводле легенды двум пастушкам паказалася на дрэве постаць Багародзіцы. У сонечнае надвор’е служба адпраўлялася навонкі капліцы, пад адмысловай паветкай, дабудаванай два гады таму. Сабралася можа з паўсоткі вернікаў, частка якіх стаяла навонкі агароджы. Большасць з іх прыехала на машынах, некалькі асоб на веласіпедах. Набажэнства пад адкрытым небам мае непаўторнае абаянне — у нерукатворным антуражы, дзе чалавек стаіць сапраўды без ніякай шапкі, да таго ж у засені дрэў — як у раю, як у дагістарычны час, у язычніцкі...

Мова пра язычніцкі час тут сама на месцы. Менавіта паблізу вёскі Заячкі знаходзіцца сярэднявечнае гарадзішча, пра якое археолагі мяркуюць, што было яно свайго роду фарпостам суражскага замка. А можа нават папярэднікам; можа тут, у Заячках, меў быць замак, але можа месца не было надта адпаведнае і калі даўнія рыцары дабраліся да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF