Ніва № 51 (3162), 18 снежня 2016 г.

«Белавежа» — дачка «Нівы» (ч.ІІ)

Міра ЛУКША

Усе беларускія дарогі вялі ў «Ніву»! А тэмы сапраўды былі розныя, ад палітычных захапленняў тым, як «нам добра жывецца», да лірыкі, якую вельмі любіў сам абсалютна лірычны галоўны рэдактар, у той час знакаміты адміністратар і сарганізаваны правадыр. Вось Мікалай Красоўскі з Бельска (9.06.1956 г.) захапляецца «Месячнай ноччу» — гэты верш змешчаны паміж тэкстамі пра «Усходнеславянскія плямёны», пра арганізацыйныя справы Варшаўскага аддзела БГКТ (Юры Туронак) і допісам пра Кастуся Каліноўскага Міхася Чарота з Варшавы. А на папярэдняй старонцы — практычны інструктаж як зрабіць вясковую лазню, допіс пра арганізацыю сельскай гаспадаркі ў пяцігодцы, пра навіны навукі і тэхнікі — між іншым звышмагутныя турбіны ды спаборніцтва двух кааператываў на Семятыччыне... «Ніва» вучыла, інфармавала, усведамляла, бавіла і ўзрушала. Была (і ёсць) нашай хатняй газетай. А ў такую хочацца і пісаць, і чытаць тое, што напісалі іншыя. Сцяпан Луневіч з Беластока з хваляваннем убачыў надрукаваны свой верш «Адзінокая», мабыць, пра сваю самотную суседку. Тут мушу сказаць, што слова мае моц, аб чым, мабыць, не ведаў яшчэ Сцяпан Луневіч, бо замест жаліцца і шкадаваць адзінокую прыгажуню, прымяніў быў літаратурны метад «першага» Баршчэўскага, які вершамі прывабіў сваю Любу, будучую жонку! Дарэчы, гэта ўдалося і Ваціку Асіповічу, калі гаворка пра каханую. Але нават у лірычным вершы пра лён (аж паўстаронкі — першай! — у 17 нумары) і так канчае: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF