Ніва № 51 (3162), 18 снежня 2016 г.

Мастацтва, якое схіляе да рэфлексіі

Мацей РАЦІНЕЎСКІ

9 снежня гайнавяне мелі нагоду пазнаёміцца з мастацтвам беларускага маладога пакалення. У Музеі і асяродку беларускай культуры адбылася сустрэча з Паўлам Грэсем. Мастак з Гарадка, вядомы сваёй дзейнасцю ў галіне фатаграфіі ды спалучэння яе з відэаартам, запрэзентаваў свае дакументальныя фільмы «Палімпсэст» і «Сведка гісторыі». Карціны былі створаны на пачатку дэкады, але ў сферы грамадскапалітычнай сітуацыі найбольш актуальнымі аказваюцца менавіта цяпер.

Несумненна, дзейнасць Паўла Грэся вядомая на роднай Беласточчыне. Былі калектыўныя ды персанальныя выставы яго прац у Беластоку, Меляшках ды ў Крынках. Яшчэ больш выстаў было па за Беласточчынай: шмат разоў працы фотамастака прэзентаваліся ў Варшаве, а таксама ў Лодзі, Любліне ды ў Сопаце. Ягонае мастацтва заіснавала таксама ў такіх еўрапейскіх гарадах, як Прага ці Берлін.

— «Палімпсэст» гэта карціна, якая тычыцца асобы Эвы Галушкі — апазіцыйнай дзяячкі перыяду паўставання «Салідарнасці». Яна была вельмі блізка звязаная з ксяндзом Ежы Папялушкам, — кажа Павел Грэсь. — Святар для палякаў з’яўляецца своеасаблівай іконай, святой асобай, што нясе істотныя каштоўнасці, якія збудавалі сённяшняга паляка. А для мяне, беларуса, задачай было паказаць праўду асобы, якая існавала таксама сярод другога асяроддзя — нашага. Стаў ён больш вядомай асобай асабліва тады, калі аказалася, што ён лічыць сябе беларусам. Гэта стала вядомае шмат гадоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF