Ніва № 51 (3162), 18 снежня 2016 г.

Сухаволя трох культур і... беларускай

Уршуля ШУБЗДА

Хоча асацыявацца не толькі з геаграфічным цэнтрам Еўропы, але таксама з цэнтрам культур. Сухаволя з пачаткам 2018 года пачне новы культурны перыяд. Гэтаму садзейнічаць будзе адкрыццё Цэнтра трох культур. Два мільёны злотых мае каштаваць мадэрнізацыя старога будынка аўтавакзала ў цэнтры мястэчка і стварэнне там музея і пункта турыстычнай інфармацыі. Ініцыятыва гміннага самакіравання прайшла ў рамках праекта «Interreg ПольшчаЛітва». Хоць цэнтр засяродзіцца на папулярызацыі трох культур: польскай, татарскай і яўрэйскай, плануецца таксама звярнуць увагу на прысутную тут беларускую культуру.

Уршуля Шубзда: — Скуль канцэпцыя стварэння ў Сухаволі Цэнтра трох культур? Якая асноўная ідэя праекта?

— Бургамістр Сухаволі Міхал Матыскель: — Канцэпцыя была створана дзеля таго, каб паўстала месца, дзе мы маглі б прадставіць гісторыю Сухаволі, адначасова ствараючы месца турыстычнай інфармацыі. Турысты ўсё часцей заглядаюць да нас не толькі з прычыны цэнтра Еўропы, але перш за ўсё беручы пад увагу блаславёнага ксяндза Ежы Папялушку. У нас ёсць такі будынак — аўтавакзал, які сёння нявечыць выгляд цэнтра горада і патрабуе перабудовы. Мы вырашылі, што менавіта ў гэтым месцы паўстане ўстанова, у якой мы будзем маглі ганарыцца сваёй культурай, перш за ўсё культурай меншасцей, якія тут пражывалі. Хочам прыгадаць гісторыю даваеннага перыяду, калі наш гарадок быў родны для татараў, яўрэяў... Таксама плануем (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF