Ніва № 51 (3162), 18 снежня 2016 г.

Вёска Цялушкі на старонках „Нівы”

Гражына ХАРЫТАНЮК-МІХЕЙ

„Ніва” заўсёды была для мяне важнай крыніцай інфармацыі. Не адзін раз прыйшлося гартаць гадавыя падшыўкі тыднёвіка ад яго першага выпуску ў 1956 годзе. Асноўнай мэтай маіх пошукаў была беларуская літаратура, асобы Мар’яна Пецюкевіча і Мікалая Гайдука.

„Ніва” зацікавіла мяне таксама як хроніка мясцовасці. І зноў, гартаючы яе старонкі, я знайшла для сябе шмат новага пра вёску маіх продкаў. Гэта вёска Цялушкі, зараз Заблудаўскай гміны, на яе паўднёвай мяжы, над самай ракой Нарвай.

Калі пачала выходзіць „Ніва”, у Цялушках, як і ва ўсіх беларускіх вёсках, бурліла жыццё. Налічвала яна 118 дамоў, а ў кожным сям’я з трох пакаленняў. У вёсцы была школа, якая выконвала таксама функцыю дома культуры і бібліятэкі. „Ніва” тады была амаль у кожнай хаце. Зараз самым папулярным з’яўляецца нумар з календаром. Шмат жыхароў па сёння карыстаецца выключна ніўскім календаром.

Аказваецца, што вёсцы пашанцавала: яна не адзін раз апынулася на старонках беларускага тыднёвіка. Тут пабывалі журналісты, карэспандэнты, былі і свае аўтары.

Жыхары добра памятаюць, што пісала „Ніва”, асабліва калі інфармацыя датычыла іх саміх. Гэта яны мне сказалі, што пад канец пяцідзясятых гадоў друкаваліся гумарыстычныя вершы, у якіх гутарка пра жыццё вёскі, пра чалавечыя адносіны, у якіх усяго хапала. А аўтаркай іх была жыхарка вёскі Надзея Іванюк. Сапраўды, на апошніх старонках тыднёвіка пад псеўданімам І. Ігнатка, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF