Ніва № 51 (3162), 18 снежня 2016 г.

След жыцця

Яўген ВАПА

Чарговы дзень барабаніць у шыбы снежаньскі дождж. Да чаго ж дайшло пасля ўжо першай Ражджэственскай каляды! Аніякай снежнай завірухі, ці мяцеліцы з гурбамі снегу і маразамі сама меней пад мінус дваццаць градусаў. Пра сонца і ясны месяц, што сваімі промнямі казытаюць цішыню палатна бязмежнай беласці, застаецца забыць ці мо марыць. Усе вакол шчабечуць пра нейкія касмічныя, магнітныя буры, ад якіх як мухі падаюць людзі і мабільнікі. Цана чалавечага жыцця, зведзеная да некалькіх рысак батэрыйных імпульсаў усіх тых сённяшніх прычындалаў. Увесь час падзараджваюцца толькі палі людской абыякавасці. Крыша едзе ўсім. Найбольш загартаваныя, жыццёвыя цвердуны раптам апынуліся на мяжы неўрозаў і псіхозаў.

А вецер гудзе дзіўным, пранізлівым віскам, быццам усе нячысцікі хацелі ўвесці ў пералякі і жахі чалавечае племя. Нейкім чынам раптам дамовіліся яны зайграць у адзін голас на свістунскай дудцы.Чартоўскае вяселле, або апошні раз зашмаргнулася камусьці на шыі пятля жыцця. «Нядобры гэта знак», — шэпчуць ціхенька паміж сабою апошнія старажылы падляшскай прасторы. З неўтаймаваным пералякам хрысцяцца некалькі разоў у дзень, адначасна сплёўваючы праз левае і правае плячо. Баяцца ўгнявіць Усявышняга сваёй паганскай прыроднасцю, а яшчэ больш саромеюцца насмешак з боку сваіх дзяцей і ўнукаў. Тых некаторых, што ўсе розумы свету з’елі і памаленьку ад гэтага самі з глузду з’язджаюць. Дзеці павінны спрачацца з бацькамі. Але ўзвялічацца над спакоем (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF