Ніва № 51 (3162), 18 снежня 2016 г.

Сумны канец 2016 года

Юрка БУЙНЮК

31 снежня гэтага года ўжо два месяцы мінула ад трагедыі, якая сустрэла маіх малінніцкіх суседзяў Мікалая і Валянціну Гярэзаў. Нагадаем, што 31 кастрычніка 2016 года яны вярталіся з Плёскаў са свята Лукаша. Дачка іх падвезла на дарогу каля Плёсак у напрамку Беластока. Заўважыўшы аўтобус з Беластока ў Маліннікі (хацелі вярнуцца ў Маліннікі), яны перабягалі дарогу і тады аўтобус наехаў на спадара Мікалая і Валянціну. Пані Валя ў 67гадовым узросце загінула на месцы, а спадар Мікалай, якому 69гадоў, надалей ляжыць у гайнаўскай бальніцы ў коме. Калі я даведаўся пра смерць маёй суседкі, адразу ўзрушыўся. Колькі дабра яны абое нам рабілі. Як было трэба, дапамагалі, чым маглі. Часта нам аддавалі ці то вішні з саду, ці памідоры з агарода. Бацька часта ім араў трактарам агарод. Яны былі больш як суседзі. Мы былі найбольш з імі зжытыя. Мае бацькі сябравалі з Коляй і Валяй. Яны абое былі добразычлівыя людзі, без ніякай зайздрасці. Яны з нікім не сварыліся, усім жадалі як найлепш. Я заўсёды цешыўся, калі ў 2000 годзе пасля атрымання пенсіі спадарства Коля і Валя вярнуліся ў Маліннікі. Пані Валя ўсё жыццё перапрацавала ў беластоцкім бровары «Дайліды», а спадар Коля — зваршчыкам на будове. Спадар Коля вельмі любіў мне расказваць як працаваў на будовах у былым СССР. Ён закончыў Бельскі белліцэй. Бацька спадара Колі — спадар Мыхаль — быў самым вядомым на ваколіцу кавалём і быў багаты. Ён памёр у пачатку 1990х гадоў. Ніхто так добра не быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF