Ніва № 51 (3162), 18 снежня 2016 г.

Быць беларусам на Гарадзеншчыне

Віктар САЗОНАЎ

Калі падчас перабудовы пачалі крыху прыадчыняцца сакрэтныя архівы са сведчаннямі злачынстваў савецкага рэжыму, не ўсе людзі хацелі верыць абнародаваным тады фактам.

І сапраўды, многаму цяжка было паверыць. Не верылася ў абсурдныя гісторыі, якія былі настолькі алагічныя, што чалавечая псіхіка адмаўлялася іх прымаць. Як вось такая, калі нейкі служака, які суправаджаў цягнік са зняволенымі, заўважыў, што аднаго чалавека не хапае. Яму растлумачылі, што той чалавек не вытрымаў пакут пераезду і памёр. І што мінулы канваір сам зняў з вагона бездыханнае цела і адправіў яго куды трэба. Толькі ў дакументах не адзначыў.

У новага канваіра паўстала праблема. Па паперах ён мусіў даставіць у лагер на аднаго чалавека больш, чым было. Можна было паслаць запыт мінуламу канваіру, можна было напісаць рапарт, сабраць паказанні сведак... Але ўсё гэта патрабавала працы. А служака, надзелены вялікай уладай і агнястрэльнай зброяй, працаваць не любіў. І ён проста на адной са станцый у Казахстане прыставіў свой пісталет да галавы мясцовага жыхара ды запіхнуў яго ў вагон са зняволенымі, выправіўшы такім чынам разыходжанне ў лічбах.

Сапраўды, не хочацца верыць, што такое можа быць. Але калі бачыш сённяшнюю гарадзенскую рэальнасць, то ўжо перастаеш сумнявацца ў мажлівасць такога абсурду. Ну хто не ведае гісторыю, што ў старадаўняй Гародні, горадзе са старажытнай прававой гісторыяй і традыцыямі магдэбургскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF