Ніва № 51 (3162), 18 снежня 2016 г.

Святы без хатняй каўбасы

Аляксей МАРОЗ

На Гайнаўшчыне абмежавалі гадоўлю традыцыйнымі спосабамі парасят і свіней, а некаторыя нават цалкам яе спынілі.

Прычынай гэтаму перш за ўсё з’яўляецца афрыканская чума свіней (АЧС), якая паявілася ў Польшчы ў пачатку 2014 года. Першапачаткова выяўлены былі дзікі з гэтай хваробай, а адзінокія выпадкі АЧС у свіней былі паспяхова ліквідаваны. Летам гэтага года вялікая колькасць свіней хворых на АЧС была зафіксавана якраз у Гайнаўскім павеце, а пазней гэтая хвароба паявілася ў іншых паветах Падляшскага ваяводства. Зараз на Гайнаўшчыне вядзецца вельмі жорсткі кантроль перамяшчэння, продажу і куплі парасят і свіней. Жывёлаводы мусяць таксама прытрымлівацца розных прынцыпаў асцярожнасці падчас гадоўлі, а дзеля іх ажыццяўлення патрэбныя фінансавыя расходы. Таму ў Гайнаўскім павеце абмежавалася гадоўля свіней, якія можна было б закалоць перад святамі Ражджаства Хрыстовага, як гэта рабілася штогод у нашых сёлах у канцы снежня. Падчас зімовых святкаванняў у частцы вясковых хат не будзе магчымасці пачаставаць дзяцей і ўнукаў свежымі каўбасамі і вяндлінай, зробленымі дамашнім спосабам са свінога мяса, а прыйдзецца спажываць вяндліны, купленыя ў магазінах, у якіх да мяса дадаюцца розныя дабаўкі.

Дагэтуль у Польшчы ў звыш 120 месцах было знойдзена больш за 180 дзікоў з АЧС, а ў 23 месцах адпаведнымі праверкамі былі выяўлены свінні хворыя на афрыканскую чуму. Летам гэтага года асабліва Гайнаўская гміна стала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF