Ніва № 50 (3161), 11 снежня 2016 г.

У палескай глыбінцы (64)

Ганна КАНДРАЦЮК

У Невіры я пачула гісторыю пра паляка Франка, якога забрала рака. Хлапец праходзіў кладкай цераз прытоку, пахіснуўся і патануў. Загінуў гвалтоўна і нечакана, быццам сама рака працягнула рукі па маладое жыццё як належную сабе даніну. Месца па сённяшні дзень узбуджае святы перапалох і завецца Франкавы масток.

— Ці людзі нешта рабілі каб уласкавіць раку? Ці маліліся, каб прадухіліць нечаканую смерць у час паводкі або калі перапраўляліся вадзяным шляхам?

— А як жа! — кажа 90-гадовая баба Іра. — Кожная сям’я складала оброка.

Архаічны абрад оброка, інакш ахвяраванне, быў паўсюднай практыкай яшчэ ў міжваенныя гады. Складалі яго ў апошні тыдзень Вялікага посту, дакладна ў Вялікую пятніцу. У якасці дароў, якія мелі паспрыяць кантактам з небам, людзі прыносілі саматканае палатно, ручнікі, абрусы. Высцілалі іх проста на плашчаніцу, выстаўленую на сярэдзіну царквы. Грамада моўчкі ацэньвала якасць падарунку.

Як успамінае баба Іра, у царкву заўсёды прыносілі самыя прыгожыя, далікатныя, выбеленыя на сонцы палоскі тканіны, часта прыаздобленыя пераборамі, карункамі, вышыванкай. Задачай тканіны было задаволіць святых, наклікаць іх прыхільнасць і апеку на надыходзячы год для сям’і ды гаспадаркі. Ну, каб ніхто не ўтапіўся ў час паводкі, каб не трапіў пап’янаму ў драглі*, каб не ступіў голай нагой на ядавітую гадзюку, каб каровы вярталіся спакойна дамоў з папасу і каб усё было добра...

Ільняная даніна забяспечвала яшчэ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF