Ніва № 50 (3161), 11 снежня 2016 г.

Пачаткі ліцэя. Яраслаў Кастыцэвіч (ч.4)

Васіль САКОЎСКІ

Здаўшы ўступныя экзамены, я стаў вучнем бельскага Беларускага ліцэя 1 верасня 1952 года і правучыўся ў ім усе чатыры гады. Там і атрымаў, як кажуць, пуцёўку ў жыццё — атэстат сталасці. Колькі ж было радасці мне і маім бацькам, калі стала вядома, што я здаў экзамены і прыняты ў Ліцэй.

Памятаю, як бы сёння было гэта, як першы раз сабралі нас у школе, пасадзілі на калідоры і выйшлі да нас настаўнікі і дырэктар. Усе суровыя, непрыступныя і як бы незадаволеныя з нас — здавалася мне. Адзін з іх запытаў мяне, з якой я школы (пазней я даведаўся, што гэта Ілья Захаравіч Бэрнат). Я адказаў яму сядзячы. Ён загадаў мне ўстаць — і грозна адчытаў мяне за несубардынацыю. Мне было вельмі крыўдна, гатоў быў проста пад зямлю праваліцца, бо рабілася гэта на вачах усіх васьмікласнікаў, настаўнікаў і майго бацькі.

Астаўшыся самі, бацька пачаў пацяшаць мяне: «Ты не перажывай, такія заўсёды пачаткі, каб навесці дысцыпліну, а потым пойдзе як па масле». На практыцы аказалася, аднак, што да масла была яшчэ далёкая дарога.

Навука ў Ліцэі была нялёгкай. Веды нашы вынесены з пачатковых, пераважна вясковых школ (абсалютная большасць ліцэістаў была тады сялянскага паходжання) былі слабенькія. Гэта ж быў паваенны час. Цяжка было таксама дастасавацца да ўмоў гарадскога і самастойнага жыцця, далёка ад роднай вёскі і бацькоў. Адным словам, цяжка было нам і цяжка было з намі. Вялікай перашкодай былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF