Ніва № 50 (3161), 11 снежня 2016 г.

Па шырокім памежжы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Злажу з поезда на прыпынку ЛапыОсэ, кіруюся ў напрамку Саколаў. Дарога спачатку, у прынцыпе, асфальтавая, але ў вёсках брук, побач якога абочына моцна вытаптаная дабыткам; пазней дарога выпраўляецца.

У Саколы завітваю невыпадкова — гэта ж частка агульнага памежжа між Усходам і Захадам. А памежжа гэта не тоненькая лінія, толькі шырокая паласа, фармаваная стагоддзямі. Яно як шво, дзе нітка пратыкаецца то на адзін, то на другі бок. І менавіта ў Саколах ёсць такая нітачка — гэта могільнікавая капліца. Гэта колішняя тыкоцінская царква, якая ў Саколы прывандравала ў 1833 годзе, калі Тыкоцінскі ўніяцкі прыход расплыўся ў каталіцтве. Будоўля выглядае даволі імпазантна, высіцца над саколаўскімі могілкамі як ветразь над яхтай; асабліва ўражвае завяршаючая дах квяцістая сігнатурка барочнага дызайну. І хто ведае, ці ў ёй, у капліцы, не спыніліся анёлыахоўнікі, якія раней ахоўвалі пакладзеных навокал нябожчыкаў. Ці не прыселі яны на нейкай градачцы, чакаючы Страшнага суда, які, магчыма, можа і іх абвінаваціць у занядбоўванні апекі над даручанымі ім грэшнікамі...

Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага пісаў пра Саколы, што гэта „osada miejska, dawniej miasteczko, leży śród płaskowzgórza. Posiada kościół parafialny drewniany, synagogę, szkołę początkową, dom przytułku dla ubogich, urząd gminny, 4 wiatraki, 94 domy, 1909 mieszkańców...”. Калі супаставіць гэтыя лікі, то акажацца, што ў адной хаце пражывала тады ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF