Ніва № 50 (3161), 11 снежня 2016 г.

Сябры ў жыцці і сябры ў працы

Наталля ВАСЬКО

«Фільмавыя фантастычныя фізікі» — гэта група моладзі з Гайнаўскага белліцэя, якая ў мінулым навучальным годзе перамагла ў агульнапольскім конкурсе «Зрабі стаўку на Сонца». Зараз яны рэалізуюць новы фільм. Размаўляем з Шымонам Ручынскім — кіраўніком групы ды яе членамі Аняй Несцярук і Аронам Марчуком.

Наталля Васько: — У мінулым годзе вы перамаглі ў конкурсе «Зрабі стаўку на Сонца». Нядаўна ў Варшаве адбылося падвядзенне вынікаў гэтага конкурсу. Якія ў вас уражанні?

Аня: — Там быў паказ нашага фільма. Вядома, мы ганарымся, што ацанілі належным чынам нашу працу, над якой працавалі мы некалькі месяцаў. У якасці прызоў наша школа атрымала тэлескоп, а мы — усякія тэхнічныя прылады. Але для нас важнае і тое, што мы атрымалі пасведчанні за дасягненні ў гэтым конкурсе.

Наталля: — Ці ў школе зараз вас больш распазнаюць?

Шымон: — Я не ведаю ці гэта можна назваць папулярнасцю, але калі мы пачыналі новы фільм, тады многа дзяўчат і хлопцаў прыйшло, каб нам дапамагчы ды зняцца ў фільме.

Яны ўжо ведалі пра нас, бачылі апошні фільм і хацелі прыняць удзел у новым праекце.

Наталля: — Менавіта цешыць тое, што вы не седзіце ў адным месцы, а далей нешта робіце. Пра што будзе новы фільм?

Аня: — Гайнаўская гарадская ўправа аб’явіла конкурс «Маладыя. Актыўныя. Эфектыўныя», у якім можна было атрымаць дафінансаванне да любога моладзевага праекта. Mы вырашылі здабыць абсталяванне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF