Ніва № 50 (3161), 11 снежня 2016 г.

«Белавежа» — дачка «Нівы»

Міра ЛУКША

Каб не прапала слова! — пісаў у «Вірах — нататках рэдактара» Георгій Валкавыцкі — заснавальнік нашага тыднёвіка і арганізатар нашага літаратурнага руху. — «Слова мае аздараўляльную сілу», — казаў наш галоўны — выкшатлцоны літаратар (пасміхаўся, паказваючы дыплом элітнага Літаратурнага інстытута імя Максіма Горкага ў Маскве, што ён па прафесіі адно „літаратурны работнік”) — працуючы ад рання да ночы над тэкстамі іншых і самой эдытарскай тэхнікай — сам сціпла хаваючыся ад псеўданімамі — Ювэ (Юры Валкавыцкі), Юрка Зубрыцкі і іншымі. Не казытала яму „зорная хвароба” на славутасць, смяшылі яго розныя меншыя і большыя, што пхаліся на афішу ці экран. „Я жыву так доўга, што ўсё памятаю!” — смяяўся. Вёў рэдакцыю 32 гады, у складаны час, незалежна, сумленна.

Пераглядаем старыя гадавыя падшыўкі „Нівы”. Бачым іх маладымі — перш за ўсё тых, каго так раптам пачаў нам забіраць час. Хто разам з Георгіем — збіральнікам талентаў засейваў нашу ніву. Валодзя Гайдук, Алена Анішэўская, Сакрат Яновіч, Мікалай Лук’янюк — з кагорты ніўскіх карэспандэнтаў і народных паэтаў. Патойбаковай ніве таксама трэба дасведчаныя аратыя і сейбіты...

Яўген Вапа, цяперашні галоўны рэдактар «Нівы», з пакалення дзяцей пушчанскіх ніўцаў, казаў пра галоўнага «Зубрыцкага»: Гэта ён стварыў тыднёвік «Ніва», паказаў, што тыднёвік можа быць цікавы і карысны. А самае галоўнае — беларускае слова вывеў на шырокую прастору роднай мовы, прыгожага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF