Ніва № 50 (3161), 11 снежня 2016 г.

ХІІ Мастацкія сустрэчы школьнікаў

Аляксей МАРОЗ

Падчас ХІІ Мастацкіх сустрэч школьнікаў, якія 27 лістапада адбыліся ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, цікава запрэзентаваліся дашкольнікі, вучні падставовых школ і Гайнаўскага белліцэя. Сустрэчы арганізавалі Аб’яднанне Наша школа, якое дзейнічае пры Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і Гайнаўскі белмузей, а дапамагалі ў час мерапрыемства вучні Гайнаўскага белліцэя.

Вельмі вялікае ўражанне на публіцы, што запоўніла кіназалу белмузея, зрабілі дашкольнікі з калектыву «Калебка» Самаўрадавага прадшколля № 1 у Гайнаўцы, якія займальна паказалі абрад «Квашанне капусты». Ужо другі год дзетак з гэтага садка вучаць беларускай мове настаўніцы Міраслава Ніканчук і Ала Супрун, якія таксама апякуюцца калектывам «Калебка». Дзеткі раней навучыліся спяваць беларускія песні і развучылі народныя прымаўкі. Кіраўнік «Жэмэрвы» Анна Фіёнік і старшыня Музея малой айчыны ў Студзіводах Дарафей Фіёнік навучылі гайнаўскіх дзетак нашым народным танцам і гэтыя ўмеласці дзеткі выкарысталі падчас прэзентацыі абраду ў белмузеі. Дзеткі, размаўляючы на гутарковай мове, цікава паказалі, як калісь у нашых вёсках збіраліся ў групы, каб супольна шынкаваць капусту і заквашваць яе ў бочках. Яны займальна гаварылі нашы прымаўкі, запрэзентавалі народныя танцы і заспявалі пабеларуску.

— З абрадам «Квашанне капусты» мы выступілі падчас абрадавага агляду ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF