Ніва № 50 (3161), 11 снежня 2016 г.

Сябры ніўскай сям’і

Яўген ВАПА

З нескрыванымі эмоцыямі спяшаў я на святкаванне шасцідзесяцігадовага юбілею нашага тыднёвіка. Не заўсёды бывае так, што ў нашым зямным, чалавечым жыцці дажываем да такіх гадоў. У выпадку газеты такі перыяд існавання трэба перамножыць у некалькі разоў, бо газеты, часопісы з такой гісторыяй ужо набіраюць сваю адпаведную вагу — вагу інтэлектуальную, вагу запісанага і ўбачанага, таго, чым жыла газета, калі выдавалася на фоне вялікіх гістарычных падзей. Гэта гістарычная памяць пра сваіх герояў, пра адметнасць беларушчыны Беласточчыны, а таксама пра ўсю беларускую культуру, літаратуру, гісторыю. І гэтая гістарычная памяць пастаянна ўсплывае на старонках «Нівы».

Калі зала беластоцкіх «Сподкаў» пачала запаўняцца сябрамі ніўскай сям’і, мне проста зрабілася радасна і лёгка на сэрцы і душы. Дазвольце ў гэтым месцы ад свайго імя і ўсёй рэдакцыі падзякаваць Вам за тое, што мы ўсе разам захацелі адзначыць так важную падзею ў жыцці беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы і не менш важную ў гісторыі ўсяго беларускага народа. Дзякуем за ўсе дасланыя віншаванні і прывітанні ўсім тым, хто па розных прычынах не змог даехаць у гэты дзень у Беласток. Але думкамі яны былі ў гэты момант з намі — значыць, з «Нівай». Розныя пакаленні, людзі розных поглядаў — але ўсе выдатна разумеюць, што нам трэба надалей гуртавацца і аб’ядноўвацца вакол сваёй, уласнай беларускасці. Асабліва зараз у так неспрыяльны час для роднай мовы і культуры. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF