Ніва № 50 (3161), 11 снежня 2016 г.

Учарашнія вуліцы

Міхал МІНЦЭВІЧ

У Орлі налічваецца каля дваццаці вуліц, а назвы некаторых з іх з’яўляюцца крыніцай турбот і непрыемных сітуацый для жыхароў. Галоўная хваля перайменаванняў вуліц і вяртання да старых назваў ужо прайшла, але ў Орлі амаль усё засталося пастарому.

Некалькі гадоў таму я, як радны, па просьбе многіх зацікаўленых жыхароў намагаўся памяняць назвы некаторых вуліц. Без праблем, згодна з пажаданнямі жыхароў даўняй вуліцы генерала Свярчэўскага, удалося памяняць яе патрона на Генрыка Сянкевіча. Генерал адышоў, але засталася Чырвоная Армія. Чаму? Гэта заслуга колішняга гміннага сакратара, заўзятага камуніста, жыхара тае вуліцы, які склаў спісак неахвотных мяняць яе назву, але не з тае вуліцы, якой 90% хацела памяняць назву на новую — Звыценства, або даўнюю — Пасвентну, але з цэлай Орлі. Гэта дзіўнае, бо пра замену Свярчэўскага на Сянкевіча вырашалі жыхары адпаведнай вуліцы. З таго часу назва Чырвонай Арміі выклікае непрыемнае пачуццё няёмкасці і прыкрыя заўвагі з боку розных чыноўнікаў, нават дарожнай паліцыі і здзіўленне медыяў.

Я пацікавіўся, чаму некаторыя жыхары, асабліва старэйшыя, трымаліся старой назвы; вось:

— памылкова атоесамліваліся з савецкімі салдатамі, што яны таксама праваслаўныя;

— сентыментальна — некаторых продкі былі мабілізаваны ў Савецкую Армію;

— боязь перад усялякімі зменамі;

— у выніку фальшавання гісторыі: маладыя і „завалокі” не ведаюць, што тут 24 чэрвеня 1941 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF